Тыдзень беларускай мовы

27.02.2025

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты.
Агульны цёплы, душэўны настрой ён надаў усім удзельнікам. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку.
Дэвізам дня стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. Аказалася, што не так проста адкрываюцца “Скарбонкі мудрасці”, якія былі прадстаўлены ў выглядзе рэбусаў з назвамі гарадоў
і птушак. Было цікава, але адгадак дакладных было не так і шмат. Вучні і настаўнікі з задавальненнем адгадвалі загадка па розных катэгорыях, рабілі пераклад слоў
з рускай мовы на белорускую і наадварот.
Самая галоўнае — усе засталіся задаволены!